Беларуская Служба

У Польшчы сёння праходзяць мясцовыя выбары

07.04.2024 07:21
Жыхары будуць выбіраюць мясцовых дэпутатаў, стараст гмін, бургамістраў і мэраў гарадоў.
Перавозка бюлетэняў падчас падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя органы ўлады ў ПольшчыPAP/Marcin Bielecki

Выбарчыя камісіі будуць працаваць да 21.00. Да канца галасавання дзейнічае выбарчая цішыня.

Выбарчае права маюць 29 мільёнаў палякаў. За галасы змагаюцца 11 тысяч выбарчых камітэтаў. Самаму старэйшаму кандыдату — 94 гады, але на выбарах удзельнічае і вялікая група 18-гадовых.

Больш чым у палове гмін Польшчы ўжо вядома, што выбары завершацца пасля першага тура, бо ў 412 гмінах на пасаду войта, бургамістра ці мэра прэтэндуе толькі адзін кандыдат.

На працягу дня Нацыянальная выбарчая камісія будзе даваць частковую інфармацыю аб яўцы і актыўнасці выбарцаў.

ПР/юл